Tolki Dla Ciabie - N.R.M.

Tolki Dla Ciabie - N.R.M.

Альбом
06
Год
2007
Язык
`ベラルーシ語`
Длительность
296220

以下は曲の歌詞です Tolki Dla Ciabie 、アーティスト - N.R.M. 翻訳付き

歌詞 " Tolki Dla Ciabie "

原文と翻訳

Tolki Dla Ciabie

N.R.M.

Растае, як туман, і зьнікае ў нябыт пакрыёму

Усё тое, чым я ганаруся і што я люблю.

Толькі хочацца верыць, што слоем густым чарназёму

Намаганьні нашыя ў гэтую лягуць зямлю.

Можа быць, яшчэ крок — і ў бездань.

Мы глядзім у твар бядзе.

Але, павер, усе гэтыя песьні —

Толькі для цябе, толькі для цябе

І балюча наўкол, і пякуча, і ў вочы калюча.

Над вадою плыве нашых мараў нязьдзейсьненых дым.

І былі мы адно для аднога вадою гаючай,

Тым адзіным праменем, дакладней, зь нямногіх адным.

Можа быць, панясе нас па сьвеце.

Ты — ў Маямі, я — ў Тыбет…

Але цяпер, усе гэтыя песьні

Толькі для цябе, толькі для цябе

Мы на беразе мора, якое завецца адчаем,

Мы ўдыхаем расьлінаў марскіх рэзкі ёдавы пах,

Пазіраем наўкол і пачуцьці свае выключаем

І трымаем надзею ў халодных дрыготкіх руках.

Можа быць, дзесьні напрадвесьні

Хтосьці зьдзейсьніць, хтосьці — не.

Ну, а пакуль усе гэтыя песьні

Толькі для цябе, толькі для цябе

200万曲以上の歌詞

様々な言語の楽曲

翻訳

あらゆる言語への高品質な翻訳

クイック検索

必要なテキストを数秒で見つけます