以下は曲の歌詞です Čystaja-śvietłaja 、アーティスト - N.R.M. 翻訳付き
原文と翻訳
N.R.M.
Я дакрануся да цеплага ветру
Я буду бачыць у ночы праз цемру
Я зразумею, што ў сьценах есць дзверы
Я зразумею, што ў сьценах есць вокны.
Непрадказальнымi будуць учынкi
Шматкаляровымi зробяцца хмары
Хтосьцi раскажа пра новыя плынi
Ты будзеш ведаць усе, што захочаш.
Ты будзеш самая светлая
Ты будзеш самая чыстая
Ты будзеш самая белая
Ты будзеш самая-самая.
Я буду брудным, i шэрым, i дрэнным
Я буду хворым, слабым, i хлусьлiвым
Мне не пазбегнуць гэтай адплаты
Мы крочым назад, мы вяртаемся позна.
Ты будзеш самая светлая
Ты будзеш самая чыстая
Ты будзеш самая белая
Ты будзеш самая-самая.
Будзе пачуты шолах лiстоты,
І зразумелымi стануць аблокi,
Неба i сонца як дар урачысты,
Я буду дыхаць iншым паветрам.
Ты будзеш самая светлая
Ты будзеш самая чыстая
Ты будзеш самая белая
Ты будзеш самая-самая.
様々な言語の楽曲
あらゆる言語への高品質な翻訳
必要なテキストを数秒で見つけます