以下は曲の歌詞です Партызанская 、アーティスト - N.R.M. 翻訳付き
原文と翻訳
N.R.M.
Як прыходiлi к нам партызаны,
Гаманiлi лясы i паляны.
Гаманiлi лясы i паляны,
Як прыходзiлi к нам партызаны.
Акупанты прыйшлi, iм iмя — легiён,
Але нас не спынiць, але нас не стрымаць,
Вiдаць што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт,
Вiдаць што зноўку давядзецца страляць.
Мы — партызаны, лясныя браты.
Мы — партызаны, з вайной мы на «ты».
Мы — партызаны, любiм наш край,
Ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.
І нашыя людзi, нiбы павукi,
распаўзуцца на ўсе на чатыры бакi
І будуць радзiму сваю вызваляць —
Страляць з-пад рукi, скiдаць цягнiкi.
Мы — партызаны, лясныя браты.
Мы — партызаны, з вайной мы на «ты».
Мы — партызаны, любiм наш край,
Ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.
А потым мы вып'ем з табой самагонкi
За нашыя пушчы, лясы i пагоркi,
За вольны наш край, за канец вайны.
Мы — партызаны, беларускiя сыны.
Мы — партызаны, лясныя браты.
Мы — партызаны, з вайной мы на «ты».
Мы — партызаны, любiм наш край,
Ачысьцiм свой край ад чужынскiх зграй.
様々な言語の楽曲
あらゆる言語への高品質な翻訳
必要なテキストを数秒で見つけます