Шэрая кроў - Лявон Вольскі

Шэрая кроў - Лявон Вольскі

  • Альбом: Hramadaznaūstva

  • リリース年: 2014
  • 間隔: 2:42

以下は曲の歌詞です Шэрая кроў 、アーティスト - Лявон Вольскі 翻訳付き

歌詞 " Шэрая кроў "

原文と翻訳

Шэрая кроў

Лявон Вольскі

Сагрэйце нас, песьні старыя,

У нашых халодных кватэрах,

На нашых сьцюдзёных паверхах,

На нашых квадратных мэтрах.

Сагрэйце нас, цёплыя вершы

На нашых мэтрах квадратных,

На нашых плошчах прыватных,

У нашых састылых хатах.

Льецца на дол

Кроў гарадоў,

Шэрая кроў.

Шэрая кроў,

Кроў гарадоў

Льецца на дол.

Сагрэйце нас, думкі пра сонца

У нашых мікрараёнах,

У нашых ушчыльненых зонах,

У нашых клонах бэтонных.

Льецца на дол

Кроў гарадоў,

Шэрая кроў.

Шэрая кроў,

Кроў гарадоў

Льецца на дол.

А можа, ня трэба грэць нас?

Хай будзе ўсё як будзе…

Свой холад бліжэй да цела,

Свае квадратныя мэтры.

Свой холад бліжэй да цела,

Свой холад бліжэй да цела,

Свой холад бліжэй да цела,

Свой холад бліжэй да цела…

Льецца на дол

Кроў гарадоў,

Шэрая кроў.

Шэрая кроў,

Кроў гарадоў

Льецца на дол.

200万曲以上の歌詞

様々な言語の楽曲

翻訳

あらゆる言語への高品質な翻訳

クイック検索

必要なテキストを数秒で見つけます