以下は曲の歌詞です Pavietrany šar 、アーティスト - Лявон Вольскі 翻訳付き
原文と翻訳
Лявон Вольскі
Окэй, тут усе окэй,
Толькi дыхаць мне з кожным днем цяжэй
Паветра зусiм няма,
Колькi не ўдыхай, усе дарма...
Глядзець на брудны горад
I крэмзаць мэмуары...
Ня варта вачэй i ня варта рук.
I я гляджу на зоры
I я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук.
Падымi мяне па-над зямлею
Падымi мяне ў сьветлы абшар
Падымi мяне над мiтусьнею
Падымi мяне паветраны шар.
Ляцець, над зялей ляцець,
Бачыць гарады, бачыць сто дарог.
Глядзець, на мяне глядзець
Сумным позiркам будзе мой народ.
На нешта вырашацца
Прысьпеў, напэўна, час!
Паветрам свабоды дыхаю я.
Унiзе сям´я ды праца
I сто неадкладных спраў,
Якiя сто разоў я адкладаў.
Падымi мяне па-над зямлею
Падымi мяне ў сьветлы абшар
Падымi мяне над мiтусьнею
Падымi мяне паветраны шар.
Няхай вы казалi мне
Пра няўдзячны лес ды пра сумны фiнал,
Але бачыў неба я,
Дыхаў небам я, неба я кранаў.
Падымi мяне па-над зямлею
Падымi мяне ў сьветлы абшар
Падымi мяне над мiтусьнею
Падымi мяне паветраны шар.
Падымi мяне па-над зямлею
Падымi мяне ў сьветлы абшар
Падымi мяне над мiтусьнею
Падымi мяне!
様々な言語の楽曲
あらゆる言語への高品質な翻訳
必要なテキストを数秒で見つけます