Настроі - Vuraj

Настроі - Vuraj

  • リリース年: 2020
  • 言語: ベラルーシ語
  • 間隔: 4:56

以下は曲の歌詞です Настроі 、アーティスト - Vuraj 翻訳付き

歌詞 " Настроі "

原文と翻訳

Настроі

Vuraj

Ёсьць настроі… А ў іх — пералівы.

Ёсьць часіны — здаюцца сном.

Толькі той на сьвеце шчасьлівы,

Хто ўзімку жыве, як вясной!

Я стаю адзінокі на полі,

Ціха сыплецца золкаў пясок…

Распрануўся вецер — і голы

Па ральлі — у карагодны скок!..

Дуб гальлё пабялелае зьвесіў,

I ня ведаю — можа, ува сьне

Паваліўся зялёны месік

На калені ў срэбны сьнег…

Вецер шэпча ліхія пагрозы —

Колькі злосьці… Куды ж яе дзець?..

Прытулілі б мяне вы, марозы,

Да асмужаных бельлю грудзей!..

Я раздумаў — ня вылью сьлязамі,

За мяне — хай скрыгоча зіма…

Ой ты, замець, сівая замець,

Прыгажэй за цябе — няма!..

サイト上の新しいテキストと翻訳:

200万曲以上の歌詞

様々な言語の楽曲

翻訳

あらゆる言語への高品質な翻訳

クイック検索

必要なテキストを数秒で見つけます