以下は曲の歌詞です Лiтвiнка 、アーティスト - Песняры 翻訳付き
原文と翻訳
Песняры
Лiтвiнка, дзяўчынка,
Прыгажуня-каханка,
З табою спаткацца
Я спяшаюся ранкам.
Лiтвiнка, дзяўчынка,
Недасяжная мара,
Мне людзi казалi,
Што з табою мы пара.
Яе косы — струмень шаўковы,
Яе вусны — водар мядовы,
I яскравы прамень захован
У бяздонных вачах,
Яе постаць — таней рабiны,
Яе погляд — сiней ручаiны,
I няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!
Лiтвiнка, дзяўчынка,
Белакрылая птушка,
Увосень з табою
Заручыцца я мушу.
Лiтвiнка, дзяўчынка,
У цэркву да шлюбу
Цябе, як птушынку,
На руках несцi буду.
Яе косы — струмень шаўковы,
Яе вусны — водар мядовы,
I яскравы прамень захован
У бяздонных вачах,
Яе постаць — таней рабiны,
Яе погляд — сiней ручаiны,
I няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!
様々な言語の楽曲
あらゆる言語への高品質な翻訳
必要なテキストを数秒で見つけます