以下は曲の歌詞です Бітва пад Воршай 、アーティスト - Стары Ольса 翻訳付き
原文と翻訳
Стары Ольса
У нядзельку параненьку
рана параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька
сонейка хмарненька
Ўзыйшло сонейка над борам
сонейка над борам
Па-над Селецкім таборам
Селецкім таборам
А ў таборы трубы граюць
Трубы, трубы граюць
Да ваярскай зазываюць
Рады зазываюць
Сталі Раду адбываці
Раду адбываці
Адкуль Воршу здабываці
Воршу здабываці
А ці з поля, а ці з лесу
поля, а ці з лесу,
А ці з рэчкі невялічкі
рэчкі невялічкі
А ні з поля, а ні з лесу
поля, а ні з лесу
Толькі з рэчкі невялічкі
рэчкі невялічкі
У нядзельку параненьку
рана параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька
сонейка хмарненька
Сталі хлопцы пяцігорцы
хлопцы пяцігорцы
Каля рэчкі на прыгорцы
рэчкі на прыгорцы
Гучаць разам з самапалаў
разам з самапалаў
З сяміпятых ад запалаў
пятых ад запалаў
Б’юць паўсоткаю з гарматаў
соткаю з гарматаў
Б’юць з гарматаў ды заўзята
б’юць ды б’юць заўзята
Масква стала наракаці
стала наракаці
Места Воршу пакідаці
Воршу пакідаці
Слава Воршы ўжо ня згорша
слава ўжо ня згорша
Слаўся, слаўся князь Астрожскі
слаўся князь Астрожскі
様々な言語の楽曲
あらゆる言語への高品質な翻訳
必要なテキストを数秒で見つけます